Гродненскія дэмакраты аб’ядналіся для вырашэння праблемаў грамадзян
У Гродна 16 верасня было падпісанае пагадненне аб сумеснай дзейнасці паміж абласнымі арганізацыямі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі.
![flagi_oppoz.jpg flagi_oppoz.jpg](/img/v1/news/full/flagi_oppoz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мэта аб’яднання — сумесная праца па адстойванні правоў жыхароў вобласці, вырашэнне мясцовых праблемаў, уцягванне да грамадскай актыўнасці гарадзенцаў, выяўленне сярод іх лідараў.
У якасці прыкладу такой дзейнасці гродненскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк прывёў кампанію за развіццё медыцынскага абслугоўванняў раёне «Дзевятоўка» ў межах кампаніі БХД «Народны кантроль». Тут дэмсілы дамагаюцца пабудовымедыцынскіх установаў, бо «дамоў набудавалі, а медыцынскіх установаў няма».