У Мінску можна будзе закадзіравацца ад алкагалізму на ільготных умовах

Акцыя па ільготным лячэння людзей, якія пакутуюць на залежнасць ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе 31 кастрычніка ў Мінску.



alko2.jpg

У Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры жадаючым вылечыцца ад алкагалізму зробяць зніжку 50 %. Для таго каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна патэлефанаваць з 9.00 да 16.00 па тэлефоне 292-31-03. Акрамя таго, людзям, якія жадаюць пазбавіцца ад шкоднай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі.

Падобную акцыю мінскі наркадыспансер праводзіць не ўпершыню. У бягучым годзе яна ўжо адбылася 14 лютага, 28 сакавіка, 18 красавіка, 30 траўня, 25 ліпеня, 29 Жніўня і 26 верасня. Кожны раз удзельнікамі акцыі станавіліся больш за 40 чалавек. А ў кастрычніку 2013 года, калі мерапрыемства праводзілася на працягу тыдня, працэдуру кадавання прайшлі больш за 200 жыхароў сталіцы.

Усяго на ўліку ў наркалагічным дыспансеры знаходзяцца больш за 27 тысяч мінчан з сіндромам залежнасці ад алкоголя.

БЕЛТА