У Мінску пройдзе дабрачынная вечарына салідарнасці з Украінай
У пятніцу, 21 лістапада, у дзень пачатку Майдану, адбудзецца вечарына салідарнасці з Украінай «Разам назаўжды».

У межах вечарыны пройдзе дабрачынны аўкцыён карцін мастачкі Наталлі Бордак, усе грошы ад якога пойдуць на медыцынскую дапамогу параненым.
Таксама запланаваныя выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Змітра Захарэвіча.
Гадавіна пачатку Майдану ва Украіне адзначаецца як Дзень Годнасці і Свабоды.
Вечарына пройдзе 21 лістапада па адрасе: Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3а. Пачатак а 18.00.
bchd.info