ЗША: Прадастаўленне Кіеву зброі можа прымусіць Маскву двойчы падумаць
Злучаныя Штаты могуць перагледзець палітыку непрадастаўлення смяротнай зброі Украіне, якая змагаецца з прарасійскімі сепаратыстамі ва ўсходняй частцы краіны. Пра гэта на слуханнях у Кангрэсе ЗША заявіў намеснік дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі Тоні Блінкен, якога Абама прапануе на пасаду намесніка дзяржсакратара.
![blinken.jpg blinken.jpg](/img/v1/news/full/blinken.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Тоні Блінкен
Блінкен указаў на «сур'ёзныя парушэнні» мінскіх пагадненняў з боку Расіі, якая 5 верасня разам з сепаратыстамі, Украінай і АБСЕ заключыла пагадненні аб спыненні агню і
наступныя крокі для дасягнення міру. На думку Блінкена, прадастаўленне Кіеву зброі можа прымусіць Маскву «двойчы падумаць і ўтрымаць яе ад наступных дзеянняў».
Аналітыкі лічаць, што пастаўка ваеннай тэхнікі Украіне мае шырокую падтрымку ў Кангрэсе, дзе пасля прамежкавых выбараў большасць у абедзвюх палатах маюць рэспубліканцы.
Украіна абвінавачвае Расію ў пастаўках зброі і ваенных на дапамогу сепаратыстам на Данбасе.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў 18 лістапада, што з боку Расіі назіраецца «сур'ёзнае нарошчванне ваеннай моцы» і на ўсходзе Украіны і на расійскім баку
мяжы. Столтенберґ заклікаў Маскву адвесці свае сілы.
Расія падтрымлівае сепаратыстаў, але адмаўляе, што прымае непасрэдны ўдзел у канфлікце.
Каментар Блінкена апублікаваны за дзень да пачатку двухдзённага візіту ў Кіеў віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
radiosvoboda.org