Прэс-сакратар Пуціна: Мы будзем рабіць сітуацыю яшчэ больш напружанай
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў у інтэрв'ю карэспандэнту Бі-Бі-Сі Джону Сімпсану пра адносіны Расіі з Захадам у сувязі з Украінай.

Карэспандэнт спытаўся ў Пяскова, чым выкліканыя варожыя выпады з удзелам расійскай авіяцыі на межах
краінаў-чальцоў НАТА. Чаму іх стала настолькі шмат і дзеля чаго Расія «вядзе гэтую
гульню».
Дзмітрый Пяскоў: Усё пачалося з дзяржаўнага перавароту ва Украіне. Дзяржаўнага перавароту — у прамым сэнсе гэтага выказвання. Дзяржаўнага перавароту, які быў зрэжысаваны і
неадкладна падтрыманы вядомымі краінамі Захаду. Гэты выпадак для гісторыі стаў надзвычайным, ён паўплываў на ход падзей у Еўропе, таму што адбыўся ў самым сэрцы Еўропы. Пасля гэтага Расія ўжо не
магла заставацца нейтральнай. І менавіта пасля гэтага сітуацыя стала вельмі напружанай.
Бі-Бі-Сі: А ці не Расія сваімі паводзінамі зрабіла яе вельмі напружанай?
Дзмітрый Пяскоў: Мы будзем і далей рабіць яе яшчэ больш напружанай, калі будуць закрануты нашы інтарэсы. Чым даўжэй будзе існаваць пагроза нашым нацыянальным інтарэсам, тым
даўжэй мы будзем адказваць.