У Мінску затрыманая актывістка "Еўрапейскай Беларусі"
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму
нараду.

Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат: “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.
Валянціна Цюрава зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУСе Мінска.