Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын
Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын-актывістак з жаночым святам 8 сакавіка. Прыгожыя паштоўкі прыйшлі крышку са спазненнем, але аказаліся своеасаблівым прыемным адказам на віншаванне жанчынамі і іх сем’ямі Мікалая з юбілеем.
Мікалай Аўтуховіч пажадаў жанчынам і іх сем’ям дабрабыту, здароўя, шчасця, шмат грошай і свабоды. У хуткім часе жанчыны накіруюць Мікалаю лісты з падтрымкай і падзякай за віншаванні.
Па словах Таццяны Аліхвер, віншаванні са святамі паміж імі і Мікалаем Аўтуховічам сталі традыцыйнымі. Жанчыны спадзяюцца сустрэцца з палітвязням у хуткім часе на волі.