У трэцім сектары вымалёўваюцца новыя лідэры
Чацвёрты Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пройдзе ў Стакгольме 29—30 лістапада. Беларусь будзе прадстаўлена 23 няўрадавымі арганізацыямі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі беларускай Нацыянальнай платформы. Перад візітам у Стакгольм аргкамітэт Нацыянальнай платформы сабраў канферэнцыю ў Мінску. Сустрэча прадстаўнікоў трэцяга сектару выявіла наяўнасць супрацьлеглых меркаванняў наконт таго, чым мусяць займацца грамадскія арганізацыі і ці ёсць ім месца ў палітыцы.
У часе канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была прынятая канцэпцыя развіцця беларускай Нацплатформы. Яна і стала яблыкам разладу. Папярэдне была створана рабочая група, якая на працягу чатырох месяцаў займалася выпрацоўкай некалькіх варыянтаў канцэпцыі развіцця. У выніку ўдзельнікам Нацыянальнай платформы для галасавання было прапанавана два варыянты канцэпцыі развіцця. Аўтарамі першага варыянту з'яўляліся кіраўнік міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка і эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Таццяна Вадалажская. Другі варыянт прапанавалі аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў і кіраўнік Офіса за дэмакратычную Беларусь Вольга Стужынская.
Галасаваннем быў абраны варыянт канцэпцыі аўтарства Вялічкі і Вадалажскай, які пашырае паўнамоцтвы Нацыянальнай платформы, прадугледжвае некаторую палітызацыю дзейнасці.
“Мы супраць таго, каб перадаваць паўнамоцтвы каардынацыйнаму камітэту без канкрэтнага плану дзеянняў. Бо мы насамрэч не ведаем, чым ён збіраецца займацца ў межах нацыянальнай платформы.
Канцэпцыя – гэта хутчэй статут, чым план дзеянняў, — гаворыць праціўнік пашырэння паўнамоцтваў Нацплатформы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс
Мельянцоў. — Па-другое, мы ўсё ж такі мяркуем, што сэнс Нацыянальных платформ Форума грамадзянскай супольнасці ў тым, каб быць правадніком задачаў, якія рэалізуюцца ў межах Усходняга
партнёрства. Калі мы гаворым пра аб’яднанне грамадзянскай супольнасці Беларусі, то прапанаваны варыянт не зусім тое, чаго б хацеў BISS. Калі гэта будзе новая парасонавая структура, то
навошта нам новая, а не развіваць “Асамблея – такую ж парасонавую структуру. Калі ж Нацыянальная платформа ФГС УП пачне займацца палітычнай барацьбой, то гэта не той аспект, што
ёсць у парадку дня названай структуры, бо гэта дзейнасць палітычных партый і рухаў. Ёсць рознае бачанне развіцця Нацыянальнай платформы. Большасць удзельнікаў прагаласавалі за шырокі парадак дня. Але
пакуль канкрэтная стратэгія не прапанаваная. Мы зацікаўленыя ў тым, каб і далей удзельнічаць у Форуме грамадзянскай супольнасці. Многае будзе залежаць ад рашэнняў, якія будуць прынятыя на сустрэчы ў
Стакгольме.
Кіраўнік згаданай “Асамблеі Сяргей Мацкевіч таксама выступае супраць пашырэння паўнамоцтваў структуры ды яе магчымай палітызацыі. “Уладзімір Мацкевіч (старшыня каардынацыйнага
камітэта Нацыянальнай платформы – аўт) гаворыць, што фактычна ствараецца новы грамадска-палітычны рух. Такое можа быць, але кожная арганізацыя мусіць для сябе вырашыць ці гатовая яна да
такога ўзроўню кансалідацыі. Канешне, “Асамблея і раней прымала ўдзел у грамадска-палітычных працэсах, але мы ніколі не прэтэндавалі на тое, каб быць палітыкамі. Цяпер, думаю, на базе
Нацыянальнай платформы паспрабуюць стварыць такі рух, — заўважае старшыня парасонавай арганізацыі са стажам “Асамблея.
Падобныя прэтэнзіі агучыла і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна: “Я не адмаўляю – была працэдура, галасаванне, прыняцце дакумента. Назад кроку няма. Але ў мяне
ёсць досвед падпісання некаторых дакументаў: некалі Хартыі, потым дакумента аб неабходнасці ўсім нам гаварыць праўду. Але я катэгарычна супраць, што мяне пасля прыцягваюць мець дачыненне да
палітычных працэсаў, як, напрыклад, было з падтрымкаю аднаго з экс-кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Таму ёсць некаторыя сумневы з нагоды агучвання палітычнай пазіцыі лідэраў Платформы. Сёння
канцэпцыя прынятая большасцю галасоў. Засталася нязгодная меншасць і гэта паказвае, што не ўсё гладка. Канешне, мы мусім захаваць сваю еднасць. Але вярнуся да Мемарандума: калі мы яго падпісвалі, то
кожная арганізацыя прымала рашэнне сваімі выбарчымі органамі. Сёння атрымліваецца, што свой подпіс пад канцэпцыяй паставіла і Літвіна, не ўзгадняючы гэта з арганізацыяй, не маючы магчымасці дакладна
сфармуляваць што ж падразумяваецца пад Канцэпцыяй. Я за чысціню жанру, за тое, каб мы памяталі, што ёсць людзі, якія не гатовыя адкрыта выступаць за палітычныя мэты, змену рэжыму і гэтак далей.
Сярод тых, хто не падтрымаў праект з пашырэннем функцый у бок палітыкі ў асноўным аксакалы трэцяга сектару. “Супраць галасавалі прадстаўнікі БАЖу, ПЦ “Вясна, Беларускага
Хельсінскага камітэту, Асамблеі.
Старшыня каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Уладзімір Мацкевіч з пратэстам на пашырэнне функцый нязгодны. Ён гаворыць, што новая канцэпцыя дазволіць арганізацыям аператыўна рэагаваць на
падзеі ў краіне і прымаць у іх удзел. “Трэба задаць сабе пытанне “а як тэхнічна забяспечыць большасць падтрымкі нейкай ініцыятывы, калі грамадзянская супольнасць Нацыянальнай
платформы збіраецца раз на паўгода?. У цэлым я задаволены вынікам канферэнцыі, бо ў Нацыянальнай платформы рацыянальная большасць. Тое, што цяпер мы маем, можа, не лепшы варыянт канцэпцыі, але ўсё ж
ёсць дакумент, у межах якога можам планаваць дзейнасць і нешта праводзіць.
Аспрэчвае закіды ў шкодзе палітычнай дзейнасці і кіраўнік кансорцыума Еўрабеларусь Улад Вялічка. “Мне падаецца, што такога кшталту супрацьстаянне розных падыходаў існуе некалькі год, і гэта
негатыўна ўплывае на працу Нацыянальнай платформы. Таму было важна вызначыцца з дамінантамі. Пашырэнне мандату Нацыянальнай платформы не выключае існаванне іншай думкі, я спадзяюся, гэта не стане
прычынаю для нязгодных выйсці з Нацплатформы ці сабатаваць яе дзейнасць. Хутчэй тут усё палягае ва ўзаемнай адказнасці бакоў: тыя, хто былі супраць мусяць прыняць абранае большасцю, а прыхільнікі
новага падыходу мусяць улічваць меркаванні тых, хто галасаваў супраць. Што тычыцца пытанняў палітызацыі: або мы не ведаем пра нейкія падводныя камяні гэтай тэмы, або проста не можам дамовіцца. Я б
назваў гэта палісезацыяй, то бок шырокае разуменне палітыкі як мастацтва вядзення грамадскіх справаў. Я падкрэсліваю, што ў нас няма ніякага адмысловага матыву да стварэння палітычнай партыі ці
ўдзелу ў электаральных кампаніях, — заявіў Вялічка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што спрэчку аб мэтазгодансці пашырэння функцый можна спыніць, бо рашэнне ўжо прынятае.
Па выніках канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была прынятая рэзалюцыя, у якой у тым ліку і звяртаецца ўвага на наяўнасць у краіне палітвязняў,
пераслед СМІ і журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
“Выказваем рашучы пратэст супраць пераследу ўладамі грамадскіх актывістаў, а таксама іншых палітзняволенных, у тым ліку і ўдзельнікаў Націянальнай платформы Форуму грамадзяскай супольнасці.
Мы настойваем на неадкладным вызваленні праваабароца Алеся Беляцкага, спыненні крымінальнага пераследу актывіста моладзевага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэя
Гайдукова, а таксама спыненні беспадстаўнага ціску і спробаў ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб’яднаня “Добрая воля;
патрабуем спынення крымінальнага пераследу журналіста Анджэя Пачобута, выказваем занепакоенасць з нагоды ціску на інтэлектуальны часопіс “Архэ і пераслед яго галоўнага рэдактара Валеркі
Булгакава. Лічым, што такія дзенні насосяць непапраўную шкоду беларускай культуры і інтэлектуальнай супольнасці і настойваем на іх спыненні;
разглядаем ініцыятыву ЕС “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам як значны і патэнцыйны інструмент дэмакратычных трансфармацый у краіне. Гэтая ініцыятыва тым больш важная
і актуальная, што яна таксама з’яўляецца каталізатарам шэрагу працэсаў у межах Усходняга парнерства; віталі б пашырэнне ролі і ступені ўдзелу Нацыянальнай платформы ў Еўрапейскім дыялогу па
мадэрнізацыі, — гаворыцца ў дакуменце.