У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)

Актывісты кампаніі "Віцебску — веладарожкі" ў рамках "Народнага кантролю" 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспекце Перамогі — вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў — вуліцы Чкалава — праспекце Перамогі.



1427715504_eloprobeg_004.jpg

Мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы, паведамляе bchd.info.

На адным з ровараў быў змешчаны дэвіз кампаніі "Віцебску — веладарожкі”. З надыходам вясны гэтая праблема абвастраецца, паколькі павялічваецца небяспека сутыкнення і раварыстаў з пешаходамі, і на дарозе — з аўтамабілістамі.

Таксама 30 сакавіка адпраўлены электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам па адзначанай праблеме. Зварот зарэгістраваны за № 1136. "Мы настойваем на найхутчэйшым вырашэнні праблемы. Гораду гэта абыдзецца малой крывёю, а парадку і зручнасці павялічыцца ў разы”, — адзначыла каардынатар кампаніі "Віцебску — веладарожкі” Таццяна Севярынец.

1427715452_eloprobeg-001.jpg


1427715476_eloprobeg-020.jpg