Уехаць у Польшчу з Беларусі стане складаней
Да сярэдзіны снежня ўехаць у Польшчу з Беларусі стане больш складана. Гэта звязана з правядзеннем мадэрнізацыі інфраструктуры на двух пераходных пунктах.

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, на тэрыторыі польскіх пунктаў пропуску «Кузніца» (з беларускага боку — «Брузгі») да 17 снежня і «Баброўнікі» (з беларускага боку — «Бераставіца») да 14 снежня на палосах руху транспартных сродкаў будуць праводзіцца працы па мадэрнізацыі інфраструктуры.
У сувязі з гэтымі працамі не выключаны некаторыя нязручнасці пры перасячэнні мяжы.
У ДПК раяць тым, хто плануе ўезд у Польшчу, улічваць гэтую інфармацыю і разглядаць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Прэс-служба Дзяржпагранкамітэту