Украіна накіруе на мяжу з Беларуссю дадатковыя 8,5 тысячы вайскоўцаў

Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю і размесціць там дадатковыя 8,5 тысячы вайскоўцаў і паліцэйскіх, заяўляе МУС Украіны.

1z8evwnspgvlxdwjsi7ktnruv7m0jcdnptxmh0t7.jpg

«Мы ўзмацняем памежныя падраздзяленні сіламі Нацыянальнай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі. Дадаткова будзе прыцягнута каля 8,5 тысячы вайскоўцаў і паліцэйскіх. Гэта магутная групоўка будзе складацца з 3 тысяч вайскоўцаў ГПСУ; 3,5 тысяч — НДУ і 2 тысячы — Нацпаліцыі, — заявіў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі.

Акрамя гэтага, на мяжы будзе дзяжурыць авіяцыя МУС, у тым ліку 15 верталётаў. Таксама Украіна збіраецца ў самыя кароткія тэрміны ўзвесці «інтэлектуальную мяжу» з Беларуссю.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека адзначыў, што цяпер сітуацыя застаецца стабільнай, пагроз для Украіны няма. Тым не менш украінскі бок адпрацоўвае ўсе магчымыя сцэнары для абароны мяжы ад «магчымай спробы прарыву, штучна арганізаванага натоўпамі мігрантаў», заявіў Дэйнэка.

Паводле reform.by.