Украіна: Стварэнне ваеннай групоўкі РФ у Беларусі носіць наступальны характар
Стварэнне ваеннай групоўкі Расійскай Федэрацыі ў Беларусі носіць наступальны характар. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба-галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка ў інтэрв'ю выданню Liga.net.
![krymr.com krymr.com](/img/v1/images/132267bd_aea4_46e6_a7d6_6d06d32bba21_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Першае і асноўнае: стварэнне ваеннай групоўкі на тэрыторыі Беларусі носіць наступальны характар І другое: мы не выключаем такога варыянту, што пад выглядам вучэнняў Захад-2017 у Беларусі будуць створаны перадавыя базы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што дасць РФ магчымасць пры неабходнасці ў кароткія тэрміны стварыць новыя групоўкі», — падкрэсліў Мужэнка.
Акрамя таго, ён дапускае павелічэнне колькасці групоўкі. «Актыўная фаза вучэнняў плануецца на перыяд з 14 па 20 верасня. Першапачаткова заяўлялася аб колькасці расійскай групоўкі да 3 тысяч. Зараз мы бачым, што гаворка ідзе ўжо аб 5 тысячах. А рэальна, я думаю, гэтая групоўка будзе значна больш. Па прынцыпе «іхтамняма», — адзначыў начальнік Генштаба. — Тым больш, што самі вучэнні Захад-2017 не абмяжоўваюцца тэрыторыяй Беларусі, плануецца комплекс вучэнняў, стварэнне адпаведных груповак, перадыслакацыя ваенных частак, і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў тым ліку, і ўздоўж мяжы з Украінай».
Нагадаем, Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі гатовыя да магчымых правакацый падчас расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад».
Паводле rbc.ua