«Украінская адукацыя: шукаем адказы!»
З 14 па 17 сакавіка ў Менску праходзіць серыя адкрытых мерапрыемстваў пра вышэйшую адукацыю ва Украіне.
14.03 а 18:00 у Прэс-клубе лекцыя эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай дабрасумленнасці: як перамагчы плагіят у студэнцкіх і навуковых працах, лёсы навукоўцаў і чынавенства, чые дыпломы не пацвердзіліся, і гісторыя стварэння незалежнай агенцыі па кантролі якасці адукацыі. Усё гэта, а таксама практычныя парады для Беларусі ў размове з экспертам! Спасылка для рэгістрацыі.
16.03 а 18:00 у Прэс-клубе эксперткі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў (УАС) раскажуць пра студэнцкі актывізм ва Украіне. У некаторых ВНУ Украіны ўжо Балонскі працэс, а некотрыя больш нагадваюць вітанні з СССР, Міністэрства Адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія — што ў такой сітуацыі рабіць студэнтам? Адказ дадзім на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаіць у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі! Спасылка для рэгістрацыі.
17.03 з 12:00 да 18:00 у прасторы KOMNATA 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50-302) адбудзецца воркшоп па арганізацыйным развіцці студэнцкіх арганізацый ад эксперткі УАС Лізы Шчапяцільнікавай. Будзем шукаць адказы на пытанні: як зрабіць сваю арганізацыю ўстойлівай да змены дэкан_ак і іншых перыпецій ва ўніверы? Адкуль браць матываваную каманду і як уплываць на сваю адукацыю? Дзённы інтэнсіў для тых, хто хоча развіваць уласную ці ўплываць на існуючыя арганізацыі студэнцкага самакіравання. Спасылка для рэгістрацыі.