Украінская праваслаўная царква (КП) здзейсніла хрэсны ход з нагоды Дня хрышчэння Русі
Каля 3,5 тыс. вернікаў і святароў Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхата адправіліся хрэсным ходам ад Уладзімірскага сабора да Уладзімірскай горкі ў Кіеве з нагоды Дня хрышчэння Русі.

Хрэсны ход пачаўся ля 12:10. Ён прайшоў па бульвары Тараса Шаўчэнкі і вуліцы Уладзімірскай. У сувязі з вялікай колькасцю людзей, на гэтых вуліцах часткова перакрываецца рух.
У хросным ходзе прымае ўдзел прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы (Кіеўскі патрыярхат) патрыярх Філарэт і іншыя святары. Па завяршэнні хроснага ходу Філарэт правядзе малебен на Уладзімірскай горцы.
Як паведамляла агенцтва, каля 5 тыс. вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата ў Кіеве прайшлі хросным ходам да Кіева-Пячэрскай лаўры з нагоды Дня хрышчэння Кіеўскай Русі і 1000-годдзя з дня смерці князя Уладзіміра Вялікага.
Паводле: “Українські новини”