Пад Кіевам — эпідэміялагічная катастрофа
У Браварскім агракомплексе “Каліта”, што пад Кіевам, зафіксавана самая маштабная эпідэмія афрыканскай чумы свіней за апошнія дзесяць гадоў.

Прычыны эпідэміялагічнай катастрофы пакуль невядомыя. Эпідэміёлагі паведамляюць, што ў свінагадоўчым комплексе “Каліта” памерла ўжо больш за 1 000 жывёл.
У радыусе 30 кіламетраў ад агракомплекса ўстаноўлена каранцінная зона. Усе машыны, якія прыязджаюць на прадпрыемства ці выязджаюць з яго, дэзынфекуюць, паведамляе "Радыё Рацыя".
Прылеглую да агракомплексу тэрыторыю ахоўваюць больш за 100 міліцыянтаў.
Усяго ў агракомплексе гадуецца каля 50 000 свіней. Мяркуецца, што ўсе яны будуць знішчаныя, а тушы — спаленыя. Эпідэмія афрыканскай чумы свіней ужо фіксавалася сёлета ў траўні на Кіеўшчыне. Санітарныя службы Беларусі імгненна адрэагавалі забаронай на імпарт украінскага мяса.
Кіеў знаходзіцца ад мяжы з Беларуссю прыкладна ў 150 кіламетрах.