Улады Расіі спыняюць вяшчанне «Deutsche Welle»
МЗС Расіі вырашыў спыняюць вяшчанне нямецкага «Deutsche Welle» і закрываюць іх карпункт. Расія заявіла, што робіць гэта ў адказ на ўвядзенне забароны нямецкамоўнага тэлеканала «Russia Today» RT DE ў Германіі.

Фота: e-news.su
Зрэшты, Расія мае намер прыняць і іншыя меры ў адказ у дачыненні да нямецкіх СМІ, якія дзейнічаюць у краіне, паведаміў у чацвер расійскі МЗС. Пакуль згадана толькі, што будзе спыненае вяшчанне ў краіне нямецкай тэлерадыёкампаніі «Deutsche Welle».
Пакуль абвешчана пра закрыццё карэспандэнцкага пункта «Deutsche Welle» ў Расійскай Федэрацыі і ануляванне акрэдытацыі ўсіх яго супрацоўнікаў. Таксама Масква ініцыюе працэдуру прызнання «Deutsche Welle» замежным агентам, паведамілі ў МЗС РФ.
Расія таксама сфарміруе спіс прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх структур ФРГ, якія маюць дачыненне да забароны вяшчання RT DE і «іншага аказання ціску на расійскага медыяаператара» — ім забароняць уезд у краіну. Пры гэтым сам спіс не будзе апублікаваны.

І гэта толькі першы этап мер у адказ, інфармацыя пра наступныя этапы будзе своечасова апублікаваная, паабяцалі ў МЗС РФ.