Уладзь Казакевіч адмовіўся ад апошняга слова

У судзе абвешчаны перапынак да 16:00, пасля якога абвесцяць прысуд.



Улад Казакевіч, 11 красавіка 2018 года. Фота: Аліна Скрабунова

Улад Казакевіч, 11 красавіка 2018 года. Фота: Аліна Скрабунова

У Магілёве завяршаецца судовы працэс над Уладзіславам Казакевічам. 19-гадовага «хлопца з бензапілой», які забіў жанчыну ў гандлёвым цэнтры ў Мінску ў 2016 годзе, цяпер вінавацяць у нападзе на двух кантралёраў у шклоўскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне.

«Я адмаўляюся ад апошняга слова», — адказаў Уладзіслаў Казакевіч на прапанову суддзі выступіць з апошнім словам.

У судзе абвешчаны перапынак да 16:00, пасля якога абвесцяць прысуд.

Інцыдэнт, за які судзяць хлопца, адбыўся 12 кастрычніка. Паводле следства, падчас праверкі Казакевіча вывелі з камеры.

«Пры правядзенні надгляду асуджанага з дапамогай металадэтэктара ўстаноўлена, што ў яго ў левым рукаве знаходзіцца металічны прадмет. Пасля каманды кантралёра «заставацца ў становішчы для ператрусу» Казакевіч выхапіў з левага рукавы нож, якім спрабаваў нанесці ўдар у вобласць грудной клеткі аднаму з супрацоўнікаў калоніі. Апошні ўжыў прыёмы самаабароны, аднак зняволены паспеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму колатыя раны галавы», — заяўлялі раней у Следчым камітэце.

belsat.eu