«Усе мы спадзяемся, што Беларусь не будзе ваяваць, але...». Праўладныя сацыёлагі пайшлі па кватэрах
З якой анкетай лукашэнкаўскія сацыёлагі грукаюцца ў дзверы да беларусаў, распавяла «Салідарнасць».
Фотафактам падзялілася чытачка выдання, да якой візіцёры прыйшлі
з апытаннем дадому. Са слоў мінчанкі,
анкету ў пад'ездзе раздавалі ўсім жыхарам, хто быў на месцы на момант абыходу.
«Госці» паведамлялі, што анкетаванне ананімнае. Пры гэтым яны пазначалі кватэру, калі жыхар анкету браў.
Анкетаванне праводзіць Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Грамадзян апытваюць па шырокім спектры тэм, злабадзённых і палітызаваных на сённяшні дзень.
У прыватнасці, пра стаўленне да шэрагу нацыянальнасцей, розных рэлігійных канфесій, дзяржаўных свят.
Таксама ў беларусаў пытаюцца, якім, на іх погляд, павінен быць асноўны знешнепалітычны кірунак дзейнасці краіны; як ацэньваюць сяброўства ў міжнародных аб'яднаннях; якія перыяды гісторыі найбольш цікавыя і многае іншае.
У канцы апытання — пра стаўленне да размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі і ці гатовыя абараняць радзіму.