Увечары ў Мінску на пэўных вуліцах абмяжуюць рух транспарту
З-за трэніровак войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме Ліпкі рух будзе абмежаваны 9 красавіка з 20.00 і да праходжання калоны.

Ваенная тэхніка пройдзе па маршруце: паварот на аэрадром Ліпкі — МКАД — вуліца Скарыны — вуліца Заснавальнікаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, рух па гэтым маршруце плануюць перакрыць 16 красавіка з 20.00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі.
Таксама абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў адбудзецца 14 красавіка з 5.30 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — МКАД — вуліца Карвата — паварот на аэрадром Ліпкі.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.