У Мінску дэманструюць фотапраект “Любімыя сонцам”
У Палацы мастацтваў адчынілася фотавыстава Юліі Мацкевіч пад назвай “Любімыя сонцам” — на фатаздымках паказаныя рудыя дзяўчыны. Мы вырашылі крыху пагутарыць з аўтарам выставы.
— Адкуль у вас з’явілася ідэя стварыць такі праэкт?
— Мне захацелася чагосці цёплага ў адзін з летніх хмарных дзён. Мы з Іннай Ермаловіч, паэткай, сядзелі на кухні. Праэкт “Любімыя сонцам” ўключае ў сябе 3 сезоны і першы сезон мы здымалі ў Інны на кухні. Пасля, людзі ў сацыяльных сетках пачалі падцягвацца. Ну вось неяк так. Другі сезон я адзняла ў лютым прошлага году. А ўжо апошні трэці — у лістападзе. Агулам у праекце ўзялі ўдзел каля 85 чалавек, але я вывесіла 33 працы, бо ў мяне дзень народзінаў у красавіку і мне споўніцца акурат 33 гады.
— Які сэнс Вы ўклалі ў гэты праект?
— Па-першае патрэбна пазітыўна глядзець на сусвет. Яшчэ раз нагадваю, што ёсць людзі, якіх трэба берагчы, якія проста нясуць цеплыню. Гэта яшчэ адно нагадванне пра блізкіх людзей, якія побач, трэба быць да іх уважлівымі. Гутарыць з імі, выдзяляць час, увагу. І нагадаю, што па статыстыцы ў Беларусі ў год 33 –35 сонечных дзён, таму няхай будзе крышку больш сонца ў нашай краіне.
— Ці ёсьць сярод мадэляў нейкія вядомыя асобы?
— Канешне, гэта і спявачка Берта, Алеся Какошнікава – кіраўнік кампаніі "prazdnik.by" , Ніка Сандра, Тацьцяна Ружаўская, Надзя Булка, Наталля Ліхавец. Вось падтрымалі мяне рудыя (смяецца).
— Ці збіраецеся недзе яшчэ выстаўляць гэты праект?
— Ня буду гневіць бога, не хачу будаваць планы. Пакуль я толькі ведаю, што адная прыватная галерэя хоча размясціць у сябе мае працы.
— Калі вы ўжо фатаграфавалі рудых, то ці не збірайцеся Вы зрабіць праект з людзьмі іншага колеру валасоў?
— Глядзіце ў ваду. Так, буду фатаграфаваць брунетак. Але не буду нічога загадаваць наперад. Праект за мной, чакайце.
Выставу можна паглядзець з 10 па 12 красавіка.
Фота Наталлі Севярын