Пад Мінскам гарыць звалка

У Мінскім раёне адбылося загаранне звалкі на плошчы 200 кв.м. Увечары 11 красавіка ў МНС паступіла паведамленне аб пажары на плошчы 200 кв.м на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў УП “Мінская лесапаркавая гаспадарка” каля пасёлка Прывольны Мінскага раёна.



001487_00000701706.jpg

Для тушэння пажару былі задзейнічаны 23 чалавекі і 7 адзінак тэхнікі (у тым ліку з іх 21 работнік МНС і 5 адзінак тэхнікі МНС). Праз дзве гадзіны пажарным удалося лакалізаваць пажар. Па са стане на 06.00 12 красавіка, гарэнне адбываецца асобнымі агменямі на плошчы 120 кв. м., перадае БелТА са спасылкай на Мінскае абласное упраўленне МНС Беларусі.

Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.