Віктар Сазонаў: Грамадства гатовае да пераменаў

Затрыманні, арышты, штрафы ў Гродна падчас правядзення акцый па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую сведчаць пра вялікую актыўнасць беларускіх грамадзянаў у жаданні быць суб’ектамі ў вырашэнні ўласнага лёсу.

96822258_2944033435633357_2872835351494262784_n.png


А лёс можа змяніцца толькі для тых, хто мае права “выбіраць і быць выбраным” на найвышэйшую пасаду краіны.

Назіральнік Віктар Сазонаў з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” мяркуе, што ўдзельнікі збораў подпісаў з’яўляюцца законапаслухмянымі грамадзянамі, нават у гэты абсурдны час, поўны правакацыяў з боку сілавікоў.

— Грамадства чакае пераменаў. Яно гатовае да гэтых пераменаў, яно неверагодна палітычна граматнае ў гэтым выбарчым аспекце. І таму ў пэўным сэнсе збор подпісаў праходзіць без парушэнняў з боку грамадства, з боку тых, хто збірае подпісы. Бо людзі ведаюць, у якой мы сітуацыі, што могуць быць папярэджанні з-за нічога, як мы назіралі на многіх папярэдніх выбарах.

У Гродне пікеты па зборы подпісаў правялі шэсць прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў прэзідэнты Беларусі — гэта ініцыятыўныя групы Цапкалы, Ціханоўскай, Чэрачэня, Таболіча, Кавальковай ды Бабарыкі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя