Візавыя службы Літвы адмовяцца ад паслуг пасярэднікаў у Беларусі
З 2 ліпеня 2018 года візавыя службы Літвы адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасярэднікаў у Беларусі, паведамляе міністэрства замежных спраў Літвы.

«Тым самым будзе забяспечаны больш эфектыўны і празрысты прыём візавых заявак у консульскіх установах, паменшана адміністрацыйнае цяжар візавых службаў Літвы», —гаворыцца ў паведамленні міністэрства. Ведамства адзначае, што за паўгоддзе літоўскія і замежныя турыстычныя фірмы прыстасуюцца да зменаў і знойдуць спосабы стымулявання ўязнога турызму, а таксама большай зацікаўленасці грамадзян іншых краін у Літве.
Пасля таго, як змены пачнуць дзейнічаць, літоўскія візы ў Беларусі можна будзе зрабіць непасрэдна ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Літвы, альбо ў візавых цэнтрах, з якімі будзе супрацоўнічаць Візавая служба Літвы.
Паводле novayagazeta.ee