Праект пагаднення з ЕС аб рэадмісіі ўзгоднены: калі патаннее шэнген?
На прэс-канферэнцыі 18 снежня начальнік Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў добрую навіну, якая тычыцца візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.

Фота naviny.by
Паводле слоў Аляксея Бегуна, праект пагаднення аб рэадмісіі цалкам узгоднены, і ўжо ў наступным годзе ў Беларусь павінна прыехаць дэлегацыя з ЕС для фінальных перамоваў па спрашчэнні візавых фармальнасцей.
Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што праект пагаднення Беларусі і Еўрасаюза аб рэадмісіі цалкам узгоднены, гатовы да далейшых кансультацый і падпісання. Па словах Бягуна, візіт дэлегацыі экспертаў ЕС у Беларусь чакаецца ўжо ў наступным годзе. Дэталі іх прыезду будуць абмяркоўвацца 20 снежня на кансультацыях паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
Яны павінны прыбыць для канчатковага абмеркавання праекта пагаднення па спрашчэнні візавых фармальнасцей. Аляксей Бягун удакладніў, што ў дакумент ёсць няўзгодненыя фармулёўкі, перадае БелТА.
Зараз улады Беларусі і ЕС вядуць перамовы аб зацвярджэнні адразу двух пагадненняў — аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. Яны павінны быць падпісаны разам. Пасля гэтага шэнгенскія візы для беларусаў патаннеюць з 60 да 35 еўра, а спіс дакументаў для іх атрымання будзе скарочаны.