Як лепш ехаць у Літву і Польшчу на Каляды і Новы год? Парады памежнікаў
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі дае парады, як лепш патрапіць на Каляды і Новы год ў Еўропу.

Крыніца фота: tutgrodno.com
Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) апублікаваў рэкамендацыі па перасячэнні мяжы з краінамі Еўрасаюза ў перыяд калядных і навагодніх святаў, калі на мяжы традыцыйна павялічыцца пасажырапаток.
Так, у ДПК рэкамендуюць выбіраць аптымальныя маршруты і менш загружаныя пункты пропуску. На літоўскім напрамку, згодна са статыстыкай, больш аператыўна перасекчы мяжу можна ў пункце пропуску «Прывалка» ў 40 кіламетрах ад Гродна і ў пунктах пропуску «Беняконі» і «Лоша» на віленскім кірунку.
На польскім напрамку лепш скарыстацца пунктамі пропуску «Пясчатка» або «Дамачава».
Паводле telegraf.by