Еўрапейскі cаюз чакае…

Еўрапейскі cаюз зрабіў заяву наконт захавання ў сіле двух смяротных прысудаў.

net_smertnoy_kazni_1_logo_1.jpg

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў выступіў з зрабіў заявай у сувязі з рашэннем пакінуць у сіле два смяротныя прысуды ў Беларусі.

“20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года — Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному.

Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на несмяротныя і ўвядуць мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.

ЕС з’яўляецца прынцыповым праціўнікам смяротнага пакарання і выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Аб гэтай цвёрдай і недвухсэнсоўнай пазіцыі было зноў заяўлена беларускім уладам на чацвёртай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС—Беларусь 19–20 снежня ў Бруселі. Смяротнае пакаранне не дзейнічае як фактар стрымлівання злачыннасці і робіць памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, незваротным”.

Паводле Прэс-службы Прадстаўніцтва Еўрапейскага cаюза ў Беларусі