Вяшчанне ўкраінскага тэлеканала пачнецца ў Беларусі гэтым летам
Летам у Беларусі пачнецца вяшчанне тэлеканала Ukraine Tomorrow, украінскі адказ расійскаму тэлеканалу Russia Today.

Бакам засталося толькі абгаварыць тэхнічныя нюансы і запусціць тэлеканал.
Пра гэта распавёў у эфіры ток-шоу "Справа прынцыпу" на ОНТ міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Сцець.
Украінскі тэлеканал стане адказам расейскаму тэлеканалу Russia Today. "Мы спрабуем яго запусціць у бліжэйшы час, думаю, на працягу месяца-двух мы яго запусцім, і вы яго ўбачыце ў Беларусі", — паведаміў Сцець.
Паводле яго слоў, ён знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з міністрам інфармацыі Беларусі Ліліяй Ананіч. Бакам, у прыватнасці, трэба ўзгадніць неабходныя дакументы.
Дамоўленасць аб стварэнні тэлеканала, які будзе транслявацца ва Украіне і Беларусі, была дасягнутая 21 снежань 2014 на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве.