“Вясна” прэзентуе адмысловую інтэрнэт-старонку пра смяротнае пакаранне

Цяпер сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” прапаноўвае чытачам асобную інтэрнэт-старонку з актуальнымі навінамі і архіўнай інфармацыяй, сабранымі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”: dp.spring96.org



bezimjannij.jpg

Простая ды зручная навігацыя дапаможа наведвальнікам хутка знайсці інфармацыю, структураваную па раздзелах і даступную на чатырох мовах —беларускайрускайпольскай і англійскай.  

Завітаўшы на адрас http://dp.spring96.org, усе жадаючыя могуць падпісаць адрасаваную беларускім уладам Петыцыю за адмену смяротнага пакарання.  

Сярод пастаянных рубрык тут прадстаўленыя: “Навіны”, “Асобы” (звароты і выказванні вядомых асобаў Беларусі і іншых краінаў, якія далучыліся да кампаніі праваабаронцаў), “Відэа” (дакументальныя і анімацыйныя фільмы, музычныя кліпы, відэасюжэты, створаныя ў межах кампаніі) і “Фота” (фотаздымкі з акцыяў і мерапрыемстваў, праведзеных падчас кампаніі).

Акрамя таго, на старонцы змешчаная візуальная атрыбутыка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” — банэры, макеты налепак, постэраў, паштовак, прынты на цішоткі і значкі.

Нагадаем, кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”праводзіцца з 2009 года з мэтай спынення смяротнай кары ў краіне і далучэння Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

spring96.org