Вольга Маёрава: Я вельмі ўдзячна ўсім, хто ў гэтых умовах дапамагае людзям тут

Каманда «Новага Часу» атрымала ліст ад Вольгі Маёравай. Яна адзначае, што інфармацыі за краты цяпер трапляе значна менш, але не губляе пачуцця гумару і аптымізму.

photo_2021_09_07_21_26_58.jpg


«Ведаю, што частку журналістаў і праваахоўнікаў, затрыманых у сярэдзіне ліпеня, адпусцілі. Разумею, што выбарачная літасць — зусім не літасць, але ж…» — піша Вольга.
Адзначаючы, што інфармацыі зноў стала вельмі мала, яна іранізуе: «Вельмі хвалююся, як справы ў журналістаў "СБ. Беларусь сегодня". Ці то муза да іх радзей завітвае на ранішні кофе, ці іхнія творы не трапляюць у нейкія невядомыя мне новыя плыні, ці захварэлі. Непакоюся я…»
«Толькі што прачытала кавалачак нейкай газеты з каментаром юрыста аб дэкрыміналізацыі артыкулаў 415-419 УК (крымінальная адказнасць за пазбяганне ад адбыцця пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства) і аб новых складах злачынстваў. Параўнаць гэта мне было асабліва цікава, бо кантынгент, які мае дачыненне да 415-419 артыкулаў — гэта асноўная маса маіх суседзяў. Ужо можна пісаць апавяданне аб гэтых людзях. Але толькі адно апавяданне на ўсіх (...) Таму такая замена вольнага насельніцтва маёй краіны на сталых жыхароў тутэйшых месцаў вызывае выключна высокія думкі аб мудрасці партыі і ўрада. Паміж волі так і цягне глыбока ўнікнуць у дакументы, якія вызначаюць мэты доўгатэрміновага развіцця Беларусі. Мабыць, раней я чытала недастаткова ўважліва», — дзеліцца думкамі Вольга.
Палітзняволеная піша, што яна «вельмі ўдзячна ўсім, хто ў гэтых умовах дапамагае людзям тут, лістамі, рэчамі, інфармацыяй. Але вельмі хвалююся за ўсіх. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, калі ласка!»
У турме Вольга зачытваецца вершамі Уладзіміра Караткевіча. Вось адзін з іх, які яна даслала некаторым сябрам. Піша, што ён уразіў яе сваёй лаканічнасцю і актуальнасцю:
Панна Варшава, —Яна сваёй дарогай ішла…Мурамі крывавыміПадпертая ззаду і спераду.Панна Варшава, —Ніка —Аднойчы шпажонку ўзняла.І ёю зваліла Ні многа, ні малаДваіх мядзведзяў.
Цяжка выказацца больш аптымістычна. І я зноў удзячна Караткевічу. І ўдзячна вам. Дзякуй за ўсё, што вы робіце, і за тое, як жывеце».
Вольга Маёрава была затрыманая ўвечары 4 студзеня ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.
Якое менавіта абвінавачанне прад'явілі Вользе Маёравай, дагэтуль невядома.
Падтрымаць палітзняволеную можна лістом ці паштоўкай: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Вользе Уладзіміраўне Маёравай.