Выйшлі на волю музыкі з гурта «РСП»
Яны правялі за кратамі 15 сутак.
![photo_2021_02_28_17_58_33.jpg photo_2021_02_28_17_58_33.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_28_17_58_33.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі гурту «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка, Андрэй Восіпчык і Аляксандар Кавалёў, а таксама Уладзь Лепяшынскі з гурту «Лепшы квас» (на фота) і спявачка Lear выйшлі на волю пасля 15 сутак.
Іх затрымалі 13 лютага падчас канцэрту пад Смалявічамі (усяго тады затрымалі 68 чалавек).