Затрыманых за чытанне беларускіх кніг пенсіянераў адпусцілі дахаты чакаць суда
Стала вядома, што было затрымана 26 чалавек.
![a9d1add7be6a3be1c25ceeaae874e772.jpg a9d1add7be6a3be1c25ceeaae874e772.jpg](/img/v1/images/a9d1add7be6a3be1c25ceeaae874e772.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманых раніцай 26 лютага за чытанне кніг на беларускай пенсіянерак адпусцілі дадому з Акрэсціна чакаць суда.
Супрацоўнікі РУУС зафіксавалі жанчын на відэа, а таксама далі зразумець, што сярод іх быў ўкаранёны падстаўны чалавек, аб чым сведчыць затрыманне людзьмі ў цывільным, якія чакалі зручнага моманту ў суседнім вагоне электрычкі.
У ІЧУ на Акрэсціна пенсіянеркі трымаліся гераічна. Жанчыны расказваюць, што ў 6-цімясцовай камеры там знаходзілася 14 чалавек без матрацаў. Але яны не падалі духам ў зняволенні, спявалі там песні. А яшчэ пенсіянеркі падтрымлівалі моладзь, якая сядзела па суседстве ў з іх камеры.