Вынікі года ад праваабаронцаў: 169 палітвязняў і нуль крымінальных спраў па фактах катаванняў

Пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў снежаньскую справаздачу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

62fb6f7c_62ce_49a3_86c0_48610f936fe5_w1023_r1_s_9ff45f8810700815746a873174095a44a36d5b18.jpg


На гэты момант за кратамі знаходзяцца 169 палітвязняў. У дачыненні да больш за 900 чалавек распачатыя крымінальныя справы падчас выбарчай кампаніі і пасля яе. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 634 фігурантаў, паведамляе REFORM.by.

У снежні не менш за 750 чалавек былі затрыманыя за ўдзелы у сходах. За месяц было разгледжана не менш 700 адміністрацыйных спраў. 200 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму 5510 базавых велічынь — каля 150 тысяч беларускіх рублёў. 481 чалавек 486 разоў былі падвергнутыя адміністрацыйнаму арышту — у суме гэта 6918 сутак.

Да гэтага часу не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў затрыманых у перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 года. Таксама не распачатыя крымінальныя справы і не праведзеныя расследаванні па фактах гібелі як мінімум трох удзельнікаў пратэстаў — Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага і Рамана Бандарэнкі, а таксама смерці Аляксандра Віхора.

Працягваецца пераслед незалежных журналістаў і блогераў.

Праваабаронцы адзначаюць працяг узмацнення рэпрэсій і яшчэ большае пагаршэнне крызісу правоў чалавека ў краіне.