Сяброўка Аланы Гебрэмарыам: Напішыце ёй ліст па-беларуску

Дзяўчына падзялілася з карыстальнікамі тэлеграма навінамі пра Алану Гебрэмарыам.

Алана Гебрэмарыам

Алана Гебрэмарыам

Алана Гебрэмарыам, сябра асноўнага складу КР, ужо паўтары месяцы знаходзіцца пад вартай. 14-га лістапада ёй абралі меру стрымання – 2 месяцы пад вартай. Да гэтага часу Алане не прад'явілі абвінавачванне, але яе падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.
Алана скардзіцца на тое, што атрымлівае вельмі мала лістоў. Мяркуючы па перапісцы, не ўсе яе лісты трапляюць на волю і не ўсе даходзяць ёй.
«Алана вельмі шчырая і адданая, нават бесстрашная перад складанымі рэчамі. Інакш я не магу патлумачыць тое, што яна паспела шмат чаго дасягнуць у свае гады - адвучыцца ў медыцынскім універсітэце, займацца студэнцкім актывізмам у не самай спрыяльнай для гэтага краіне, удзел у парламенцкіх выбарах, дзейнасць у Каардынацыйнай радзе і г.д. Нават знаходзячыся за кратамі, яна жартуе ў лісце пра нашы агульныя дзявочыя сакрэцікі. Дарэчы, Алана пісала, што не можа камунікаваць у СІЗА на беларускай мове. Ёй гэтага вельмі бракуе, таму, калі ласка, калі раптам будзеце пісаць ёй ліст, то напішыце тэкст на беларускай», — распавяла сяброўка Аланы.