Вытворца вакцыны «Moderna» спрагназаваў хуткі канец пандэміі каронавіруса

Кіраўнік фармацэўтычнай кампаніі «Moderna» Стэфан Бансель патлумачыў, чаму пандэмія скончыцца праз год.

55983972_6.jpg

«Калі вы паглядзіце на пашырэнне вытворчых магутнасцяў у маштабах усёй галіны за апошнія шэсць месяцаў, то да сярэдзіны наступнага года павінна быць даступна дастатковую колькасць доз, каб усё на гэтай зямлі маглі быць вакцынаваны», — прыводзяць naviny.by словы Банселя з інтэрв'ю швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung.

Пры гэтым бізнэсовец звярнуў увагу: усе тыя, хто адмовіцца ад вакцынацыі, перахварэюць каронавірусам, бо дамінуючы цяпер у свеце штам «Дэльта» даволі заразны.

«Тыя, хто не прышчэпіцца, умацуюць імунітэт натуральным чынам, — упэўнены Бансель. — У сувязі з ростам колькасці вакцынаваных у свеце мы дасягнем сітуацыі, аналагічнай сітуацыі з грыпам: можна зрабіць прышчэпку і нармальна перажыць зіму».

У выніку, згодна з прадказанням Банселя, моладзь будзе прышчапляцца ад каронавіруса адзін раз у тры гады, а пажылыя — раз у год.