Памерлі 15 чалавек, гэта рэкорд. Мінздароўя агучыла сутачную статыстыку па COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1987 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Па афіцыйных даных, з пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 528 229 выпадкаў захворвання.

thumbs_b_c_f57d72a0ac53e1098dcad4bc80634d15.jpg

З учорашняга дня выпісаныя 1362 пацыенты. Усяго ачунялі 511 666 чалавек з пацверджаным дыягназам.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памёр 4081 пацыент з каронавірусам. За суткі памерлі 15 чалавек — гэта рэкордны афіцыйны паказчык ад пачатку пандэміі.

Усяго ў Беларусі правялі 8 362 409 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканалі 29 522 даследаванні.