З Ірака, Емена, Афганістана, Гвінеі. 46 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

За мінулыя суткі 46 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу.

fkqktijwuaaenbz.jpg

У раёне Чарамшы і Дубічы-Цэркеўне былі затрыманыя групы замежнікаў па 14 чалавек, якія пасля пераразання калючага дроту перайшлі ў Польшчу. Затрыманыя 19 грамадзян Ірака, 4 — Емена, 4 — Афганістана і 1 — Гвінеі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.