З'явілася яшчэ адно відэа смерці Аляксандра Тарайкоўскага. На ім бачна, што сілавікі абступілі загінулага
Знайшлося відэа, знятае адразу пасля забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Яно было апублікаванае яшчэ 11 жніўня на тг-канале, які прызналі экстрэмісцкім, але мы толькі цяпер разгледзелі, што з машыны, якая аб'язжае корак, бачна, як сілавікі абступілі забітага пратэстоўцу.
Каб было лепш зразумела, што адбываецца ў кадры, «Еўрарадыё» сумясціла новае відэа з апублікаваным раней, знятым з іншага ракурса.
Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты ўвечары 10 жніўня на Пушкінскай
у Мінску. МУС адразу заявіў, што ў яго ў руках выбухнула невядомая прылада. Але
насамрэч у момант забойства ў руках у хлопца нічога не было. А незалежнае
расследаванне прыйшло да высновы, што Тарайкоўскі загінуў пасля стрэла аднаго
са спецназаўцаў, якія блакавалі скрыжаванне.