Затрыманаму ў жніўні школьніку пагражае да 10 гадоў

18-га студзеня ў Чыгуначным судзе Гомля распачнецца суд над 16-гадовым Мікітам Залатаровым, які ўжо 5 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА, паведамляе Белсат.

photo_2021_01_12_19_46_18.jpg


Хлопца затрымалі дома яшчэ 11 жніўня ў межах крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 339 («Зацятае хуліганства») КК. Школьніку пагражае да 10 гадоў зняволення.


«Мікіта стаяў на прыпынку, чакаў сябра. Тут бягуць людзі, крычаць: уцякайце, зараз усіх будуць біць. Ну і ён пабег разам з усімі. Уцякалі праз двары… Не ведаю, што там было далей, але ў выніку ён схаваўся», – распавядае Міхаіл, бацька Мікіты.


Разам з ім на лаве падсудных яшчэ два хлопца – Леанід Кавалёў і Дзмітрый Карнееў (1991 і 1995 г.н. адпаведна). Артыкулы іх абвінавачвання – 293, 295-3 і 364 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў, незаконнае валоданне зброяй, гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)