Сёння ў 20.00 адбудзецца прэм'ера фільма памяці Рамана Бандарэнкі
Мінскі мастак загінуў 12 лістапада — роўна два месяцы таму.

Фільм «Менск 2020» (ён мастацкі, кароткаметражны) можна паглядзець на канале Беларускага фонду культурнай салідарнасці.
«Увечары 12-га лістапада 2020 года, пасля з’яўлення навіны пра смерць Рамана Бандарэнкі, на Плошчы Перамен узнік народны мемарыял, які быў знішчаны ўладамі 15-га лістапада, — адзначаюць стваральнікі фільма. — Людзей, што прыйшлі да мемарыяла, пачалі жорстка затрымліваць, а пасля шукаць тых, хто паспеў схавацца ў кватэрах бліжэйшых дамоў. Некаторым прыйшлося правесці ўсю ноч на падлозе без аніводнага гуку, каб іх не знайшлі. Затрыманых адзначалі фарбай, каб потым ведаць, каго збіваць мацней. У тым ліку — людзей, якія размаўлялі па-беларуску.
Фільм з'явіўся як
водгук на падзеі на Плошчы Перамен 15.11.2020 і прысвячаецца памяці Рамана
Бандарэнкі».
Сцэнарыст і рэжысёр фільма — Анастасія Мацкевіч. Ролі выконваюць: Анастасія Мацкевіч, Станіслава Гліннік, Махіна Ісаева, Цімафей Шэлег, Аляксандр Матвеяў, Уладыслаў Качынскі, Сабір Наджафаў.