З'явіўся сайт пра палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысвечанай палітычным зняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра палітвязняў можна знайсці на prisoners.spring96.org.

У кожнага палітычнага зняволенага, якіх па стане на 21 снежня ў краіне 158 чалавек, ёсць свая старонка, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант звесткі. Там можна даведацца:
- Пра працу, адукацыю, хобі і іншыя інтарэсы вязня;
- абставіны крымінальнай справы і затрымання;
- храналогію судовых працэсаў;
- дату нараджэння вязня;
- адрас для лістоў.
Таксама на prisoners.spring96.org можна знайсці звесткі пра былых палітзняволеных, апошнія навіны пра цяперашніх палітвязняў, мапу з адрасамі месцаў зняволення і карысныя матэрыялы пра тое, як можна дапамагчы вязням.
Інфармацыя ў раздзеле аб палітвязнях будзе ўвесь час дапаўняцца і абнаўляцца. Калі вам вядомы звесткі, не пазначаныя на сайце (новае месца ўтрымання, дата нараджэння ці іншая карысная і цікавая інфармацыя пра зняволенага), калі ласка, паведамляйце на пошту viasna@spring96.org.
spring96.org