З партала «Onliner» сыходзіць галоўны рэдактар

Пра гэта Мікалай Казловіч напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

kozlovich.jpg

Прычын, якія вымусілі яго зрабіць гэты крок, галоўрэд не ўказаў. «Гэта былі круцейшыя 10 гадоў!» — толькі адзначыў Мікалай Казловіч.

Выконваць абавязкі галоўнага рэдактара будзе Мікалай Градзюшка, які раней працаваў на партале выпускаючым рэдактарам, паведамляе «Салідарнасць».

Адзначым, у 2020-м «Onliner» актыўна асвятляў падзеі да- і паслявыбарчага перыяду, у тым ліку масавыя рэпрэсіі, рэпрэсіі незалежнай журналісцкай супольнасці ў Беларусі. Журналісты выдання і самі неаднаразова траплялі пад прэсінг сілавікоў.

Аднак у апошнія месяцы колькасць палітычных навін прыкметна скарацілася.