Улады Беластока перадалі беларускім журналістам памяшканне для працы
Горад Беласток перадаў памяшканне па адрасе: вуліца Сянкевіча, дом 44 — для адкрыцця беларускага цэнтра-каворкінгу, дзе любы журналіст зможа папрацаваць. Гаворка ідзе найперш пра рэпарцёраў, якія пакінулі радзіму з прычыны пераследу, адзначае БАЖ. Гэта рэдакцыя Hrodna.Life і журналісты партала «Магілёўскі рэгіён».
Падчас урачыстай прэс-канферэнцыі і перадачы ключоў
прысутных беларусаў прывітаў віцэ-прэзідэнт Беластока Збігнеў Нікітаровіч:
— Беласток — асабліва добрае месца для такога роду падтрымкі і
дзейнасці. Мы — суседзі, і Гродна — нам блізкі горад. Я веру, што гэта таксама
інвестыцыя мясцовага самакіравання Беластока. І ў цэлым добрае дэмакратычнае
суседства.
Паводле слоў Збігнева Нікітаровіча, памяшканне плошчай 70 кв.м. ад горада было перададзена беларускім журналістам па мінімальнай арэнднай стаўцы: 2 злотыя за квадратны метр.