«З сённяшняга дня я не працую». У Вялікім тэатры не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар'яй Пататурка
У Вялікім тэатры Беларусі не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар’яй Пататурка. Як сцвярджае «Беларуская рада культуры», кіраўніцтва тэатра працягвае чыстку кадраў.
У сацсетках Пататурка напісала: «З сённяшняга дня я афіцыйна не працую ў Вялікім тэатры Беларусі. Са мной вырашылі не працягваць кантракт. Шкадую, што не спыніла яго сама яшчэ ў мінулым годзе, але на гэта павінны былі быць сілы, якіх у той час не было».
Дар'я Пататурка працавала рэжысёркай у Вялікім тэатры з 2013
года. Яна была рэжысёркай-пастаноўшчыцай
шэрагу канцэртаў на галоўнай сцэне тэатра, а таксама на сцэне камернай залы тэатра. Выступіла як рэжысёрка-пастаноўшчыца оперы «Котчын дом» (2020).
Акрамя таго была асістэнткай рэжысёра ў спектаклях «Паяцы» Леанкавала, «Царская нявеста» Рымскага-Корсакава, «Макбет» і «Рыгалета» Вердзі ды
іншых.
Паводле «Еўрарадыё».