З-за эпідэміі спыняецца планавая шпіталізацыя ў бальніцы Мінска
Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама накіраваў дактарам сталічных паліклінік ліст аб спыненні ад сёння, 28 кастрычніка, планавай шпіталізацыі ў гарадскія бальніцы.

«З 28 кастрычніка спыняецца планавая шпіталізацыя пацыентаў у гарадскія клінічныя бальніцы. Загад камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама аб спыненні планавай шпіталізацыі будзе накіраваны ва ўстановы 28 кастрычніка», — гаворыцца ў лісце, перадае «Наша Ніва».