З 1 мая візы ў польскіх консульствах будуць выдаваць па тэрытарыяльным прынцыпе
Прынцып тэрытарыяльнасці у візавых пытаннях аднаўляецца ў польскіх консульскіх установах на тэрыторыі Беларусі з 1 мая, паведамляе Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.

«З 1 мая 2014 года ў візавых пытаннях аднаўляецца прынцып тэрытарыяльнасці польскіх консульскіх устаноў у Беларусі. Такім чынам, консульства ў Гродне з 1 траўня будзе разглядаць заявы аб выдачы візаў выключна жыхароў Гродзенскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.
Аналагічная інфармацыя змяшчаецца на сайце Генеральнага консульства РП у Брэсце.