За адсутнасць масак у транспарце могуць пачаць штрафаваць
У Беларусі могуць пачаць штрафаваць тых, у каго не будзе масак у грамадскім транспарце, піша belmarket.by.
![_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg _covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg](/img/v1/images/_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведаміў у эфіры канала "Беларусь 1" намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.
"Літаральна на мінулым тыдні праводзілі працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту і камунікацый. Нас турбуе становішча спраў у грамадскім транспарце. Гэта адно з тых грамадскіх месцаў, дзе можна інфікавацца. Набліжаецца момант, калі і метадам адміністрацыйных спагнанняў будзем караць за адсутнасць медыцынскіх масак або павязак. Дыстанцыю ў транспарце выканаць складана, але ў Мінтранса на гэты конт ёсць рэкамендацыі — аб павелічэнні кратнасці маршрутаў у гадзіну пік", — заявіў ён.
Нагадаем, у Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса — паводле афіцыйнай статыстыкі, з пачатку верасня ў краіне фіксуецца рост колькасці выпадкаў інфекцыі — амаль 2000 штодня.