YouTube будзе выдаляць відэа, у якіх выказваюць сумнеў наконт вакцын

Новая палітыка YouTube будзе распаўсюджвацца на крытку любых ухваленых прэпаратаў, а не толькі ад COVID-19, паведаміў відэахостынг.

54420199_303.jpg

Платформа для відэахостынгу YouTube, якая належыць амерыканскаму IT-канцэрну Google, паведаміла, што пашырае намаганні ў барацьбе з дэзінфармацыяй — і пачне выдаляць кантэнт, які ставіць пад сумнеў любую ухваленую ў свеце вакцыну. Гэта закране ўсе відэаролікі, у якіх гаворыцца, што вакцыны небяспечныя ці могуць прыводзіць да ўзнікнення хранічных захворванняў, удакладніў віцэ-прэзідэнт YouTube Мэт Халпрын у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.

Год таму YouTube ужо ўвёў забарону на некаторыя відэазапісы, якія змяшчаюць крытыку вакцын ад каронавіруса. З тых часоў платформа выдаліла больш за 130 тысяч ролікаў за "парушэнне палітыкі YouTube у галіне вакцын ад COVID-19".

"Мы ўвесь час бачым, што ілжывыя заявы аб вакцынах ад каронавіруса распаўсюджваюцца і на вакцыны ў цэлым, і цяпер наступіў момант, калі асабліва важна пашырыць працу, якую мы пачалі з COVID-19, з тым, каб ахапіць і іншыя вакцыны", — гаворыцца ў афіцыйным блогу YouTube.

Паводле  www.dw.com