Лекары пра чацвёртую хвалю COVID-19: хвароба працякае хутка, пагаршэнне надыходзіць за два-тры дні

Стан людзей падчас хваробы пагаршаецца за два-тры дні пра гэта распавяла загадчыцай рэанімацыяй Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Семянковіч.

i_2_3.jpg

Па словах Семянковіч, у чацвёртую хвалю масавага хварэюць моладзь і дзеці: "Страшна, што хварэюць маладыя людзі, кожная новая хваля амалоджваецца. Вельмі шмат хварэе дзяцей. У Маладзечне на базе дзіцячай бальніцы адкрыта аддзяленне на 50 ложкаў, усё аддзяленне занята. Дзеці хварэюць не так цяжка, як дарослыя, але яны вельмі моцна распаўсюджваюць інфекцыю", — перадае яе словы «Шлях Перамогі».

Медык таксама падкрэсліла важнасць вакцынацыі і адзначыла, што калі нават прышчэплены чалавек хварэе, то звычайна ў лёгкай форме і не трапляе ў бальніцу.

"У Вілейцы ў аддзяленні цяпер ляжыць 70 чалавек, у рэанімацыі — 9. Сярод іх няма ні аднаго прышчэплена чалавека. Такую статыстыку мы прыводзім для скептыкаў. У Маладзечне ляжыць 189 хворых з COVID-19. У Слуцку — на ўчорашні дзень 393, ніхто з іх не прышчэплены», — заявіла лекарка.

Вікторыя Семянковіч заклікае ўсіх, у каго ёсць хранічныя захворванні, напрыклад, цукровы дыябет, прышчапляцца ў першую чаргу.

Паводле ej.by