За дзевяць месяцаў бягучага года ў беларусаў канфіскавалі каля 2 тыс. адзінак зброі
Да 8 кастрычніка міліцыянты праводзяць аперацыю «Арсенал». Пра яе вынікі на дзяржаўным тэлеканале АНТ расказаў намеснік міністра МУС Генадзь Казакевіч.

Паводле слоў Казакевіча, за студзень-верасень 2021 года ў беларусаў было канфіскавана больш за 2 тыс. «нелегальных ствалоў»:
«Мэта вельмі простая і зразумелая — забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку нашых грамадзян. Толькі за 9 месяцаў гэтага года мы канфіскавалі больш за 600 нелегальных ствалоў, і яшчэ 1400 ствалоў — у тых грамадзян, якія свядома парушаюць патрабаванні "Закона аб зброі"».
Беларусам таксама прапануюць добраахвотна здаць «нелегальную» зброю. Абяцаюць вызваліць ад адказнасці.