«За магчымасць прыбраць за сабой». Актывісты Брэста змагаюцца са смеццем

Прадстаўнікі арганізацыі «За свой горад» прапанавалі абсталяваць прыбярэжную тэрыторыю ракі Мухавец смеццевымі кантэйнерамі і біятуалетамі.

itohi_sbora_musora.jpg

«30 сакавіка валанцёрами арганізацыі «За свой горад» была праведзена экалагічная акцыя па ўборцы прыбярэжнай паласы Мухаўца. Мы разумеем, што ў грамадстве яшчэ недастаткова экалагічнай культуры, але былі моцна здзіўлены поўнай адсутнасцю інфраструктуры для збору смецця ўздоўж усяго ўзбярэжжа ракі. На наш погляд, калі не абсталяваць тэрыторыю смеццевымі кантэйнерамі і не наладзіць рэгулярны яго вываз, то санітарная сітуацыя будзе пагаршацца і ніякія прыборкі не дапамогуць», — аргументуе сваю ініцыятыву кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.

Сабранае смецце

Сабранае смецце

uborka_muhavec.jpg


«У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ і заканадаўствам, кожны грамадзянін мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, якасць якога забяспечвае экалагічную бяспеку, устойлівае функцыянаванне натуральных экалагічных сістэм, іншых прыродных і прыродна-антрапагенных аб'ектаў. Санітарнымі нормамі вызначаны патрабаванні да рэкрэацыйных зон, якія павінны быць абсталяваны смеццевымі бакамі і біятуалетамі. Адной з такіх зон з'яўляецца экалагічная сцежка па левым беразе ракі Мухавец, якая пачынаецца ад Брэсцкай крэпасці і цягнецца ўздоўж прыбярэжнай паласы да перасячэння ракі з вуліцай Чырвонасцяжная. Паляпшэнне санітарнага стану прыбярэжнай тэрыторыі будзе спрыяць павышэнню якасці жыцця берасцейцаў», — кажа кіраўнік аналітычнага цэнтра арганізацыі «За свой горад» Ганна Канюс.

Прыбярэжная паласа

Прыбярэжная паласа

ekotropa.jpg

Экатрапа
Зварот накіраваны ў занальны цэнтр эпідэміялогіі і гігіены.

Мухавец

Мухавец


Паводле прэс-рэліза